Русский
Vitaem

Vitaem – гэта гандлевая марка сучасных сувеніраў пра Беларусь. Аднойчы ўбачыўшы, што ў Беларусі нацыянальныя сувеніры прадстаўлены ў асноўным аўтэнтычнымі рэчамі, пераважна ручнога вырабу, нам прыйшла ідэя вытворчасці новых прома сувеніраў, аб’яднаных у асобныя калекцыі. У 2010 годзе мы распрацавалі і пачалі вытворчасць простых, але яркіх, адказваючых духу часу, сувеніраў невысокага кошту. Прадукцыя даволі хутка стала папулярнай і мы пачалі пашыраць калекцыі і павялічваць аб’емы вытворчасці. Асноўнай мэтай для сувеніраў Vitaem мы лічым папулярызацыю Беларусі як краіны для турыстаў, а таксама выраб рэчаў з нацыянальным характарам для саміх жыхароў краіны. Сувеніры Vitaem ужо паццвердзілі сваю актуальнасць і папулярнасць. Хаця калекцыі ўжо даволі разнастайныя, мы працягваем кожны дзень працаваць над пашырэннем асартыменту вырабаў і месцаў іх продажу, каб пакупнікам лягчэй было набыць іх для сябе ці ў падарунак сябрам. Вялікую ўвагу мы удзяляем нашым партнерам. Мы працуем над гандлевым абсталяваннем, паляпшаем сэрвіс, рэкламуем вырабы.

В подарок Скидка 10%

При подписке на наши новости о проводимых мероприятиях и событиях из жизни музея.

Подписчики участвуют в акциях и праздничных розыгрышах музея «Страна мини»!